воскресенье, 24 января 2010 г.

на СВАЁЙ тэрыторыі...

у сьвеце было б болей гармоніі, калі б кожны займаўся сваёй справай. а на тэрыторыю іншых ня лез...

четверг, 14 января 2010 г.

рассварылася з двума хлопцамі :(
што ж. патрэбныя і такія дні...

среда, 13 января 2010 г.

не заракайцесяі і не адракайцеся.

калі чалавек абяцае: "Я ня буду рабіць тое і тое... Я ніколі больш не пазваню, не напішу... Я не хачу быць з табой" і г.д. — амаль 100 адсоткаў: будзе наадварот.

страты

нам неабходныя страты і расстаньні. каб пасьля болей цаніць тых, хто будзе побач з намі

рэцэпт плённай падрыхтоўкі да сесіі

набыла рознакаляровыя лісты паперы А4. і вучыцца, і пішацца весялей ;)

непатрэбшчына

калі ў галаву прабіраюцца непатрэбныя думкі, я яе, галаву, мыю. рой думак сьцішваецца :)

вторник, 12 января 2010 г.

Год якасьці

Ці дачакаемся ў год якасьці якасных літаратурных твораў?..

понедельник, 11 января 2010 г.

Някляеў і еўрапейскасць

Уладзімір Някляеў — беларускі аўтар еўрапейскага масштабу. Іх няшмат. Бадай, яшчэ Алесь Разанаў. Вось, па вялікім рахунку, і ўсё. Някляеў сумяшчае ў сваёй творчасці глыбокую, шчыльную беларускасць са свежай, някідкай, тонкай еўрапейскасцю. Гэта адбіваецца і ў манеры пісьма, і ў стылі, і ў метафорыцы, і ў глыбіні асэнсавання праблем, што разглядаюцца аўтарам з розных пазіцый...

Самая яркі твор, што сведчыць пра еўрапейскі ўзровень Уладзіміра Някляева — аповесць "Вяртанне Веры".

Камунікатыўны разрыў паміж крытыкам і чытачамі, крытыкам і самім сабой

"...калi гаварыць пра “адрасата” сучаснага беларускага лiтаратуразнаўства i крытыкi, даводзiцца “мiрыцца” з вiдавочнымi, банальнымi, але ад таго не менш балючымi парадоксамi. Выразнае імкненне, нават прага выхаду да масавай аўдыторыі атручаная для беларускага крытыка ўсведамленнем немагчымасцi гаварыць на адной мове з гэтай аўдыторыяй. Рэч не толькі ў беларускай мове, рэч у радыкальным несупадзеннi iнтарэсаў (эстэтычных, мастацкiх, чытацкiх) беларускага крытыка i айчыннага чытача. Маем адмысловы “камунікатыўны крызіс” (калі преафразаваць выснову А. Несцярэнкі наконт стасункаў чытача i пiсьменнiка)"
— лічыць літаратурны крытык, літаратуразнаўца Ірына Шаўлякова